четверг, 31 марта 2011 г.

Вызначэнне праблемы, якую будзе вырашаць маладзёжны сацыяльны праект.



Нашы трэнеры прапанавалі раскрыць сутнасць паняцця “праблема”. На занятку па вызначэнні сацыяльна значнай праблемы удзельнікі семінара збіралі матэрыялы па даследванню думак людзей, якіх тычыцца тая ці іншая праблема. 

Станоўчым было тое, што быў зроблены рэйтынг мноства праблем (варожыя групоўкі, аўтаратарызм настаўнікаў, негуманныя адносіны да бяздомных жывёлаў, машыны на “клумбах” і інш.). 

Для гэтага апыталі 78 чалавек шляхамі тэлефанавання, уласнага апытвання працаўнікоў і тых, хто пражывае ў гатэлі. 

На падставе вынікаў апытвання было высветлена, што значнымі праблемамі з’яўляецца зніжэнне культурнага ўзроўню школьнікаў (пэўная дэградацыя) – 45% , алкагалізм – 17% і магчымасць працаўладкавання 33%, іншыя праблемы вызначылі 4-5 % апытаных. 

Другую групу цікавіла адсутнасць пляцоўкі для катання на роліках і скейтбордах.  

Такім чынам, мы навучыліся правільнаму вызначэнню праблемы і групы прыступілі да правядзення міні-даследавання, каб потым канкрэтна вырашыць шляхі, якімі можна паўплываць на існуючае становішча і працаваць з групай у маладзёжным сацыяльным праекце.

Ніна (Віцебск)

Комментариев нет:

Отправить комментарий